Перайсці да зместу

Індурскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індурскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Індура
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 187
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Інду́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Індура.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Індура. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 снежня 1949 года гарадскі пасёлак Індура атрымаў статус вёскі. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[1]. 11 верасня 1962 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[2]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адэльскага сельсавета. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Кавалічы і Лаша[4]. 12 верасня 1977 года ў склад Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Адэльск, Скраблякі і хутар Мінкаўцы, наўзамен у склад сельсавета з Падліпкаўскага сельсавета перададзены вёскі Лужкі і Новадубавая[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3543 чалавекі[6], з іх 48,1 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 8,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 3187 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.